Адміністратара чата пра перакрыццё дарог асудзілі на два гады калоніі

Суд Першамайскага раёна Мінска асудзіў на 2 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму адміністратара чата «Мінск. Перакрыццё дарог» 26-гадовага Д. Сінкевіча.

28.05.2021 / 12:33

Яго абвінавачвалі ў «арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак» — нібыта ён з'яўляўся адміністратарам чата «Минск. Перекрытие дорог. Чат», дзе размяшчаў артыкулы з інструкцыямі па перакрыцці руху транспарту ў Мінску, паведамляюць праваабаронцы.

У выніку — два гады калоніі ўзмоцненага рэжыму.