Вядомы акардэаніст Ягор Забелаў з'ехаў з Беларусі

Ён пераехаў у Гданьск.

30.05.2021 / 13:47

Фота з фэйсбука

Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку, піша reform.by.

«Пакуль на год», — напісаў ён.

Забелаў граў з гуртамі «Серебряная свадьба» і «Нагуаль», «Ягор Забелаў трыа», заснаваў «Gurzuf».

Гастраляваў ва Украіне, Польшчы, Расіі, Францыі, Партугаліі, Германіі, Славеніі. Атрымаў ганаровую прэмію Сяргея Курохіна ў галіне сучаснага мастацтва, як сольны артыст браў удзел у фестывалі SKIF 2019.