Блакаванне акаўнта Дональда Трампа прадоўжыцца два гады

Акаўнт былога прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ў фэйсбуку будзе заблакаваны на працягу двух гадоў, піша выданне Politico.

04.06.2021 / 20:21

Гэты тэрмін будзе вылічацца з моманту першапачатковага блакавання акаўнта — 7 студзеня 2021 года.

Парушэнне правілаў карыстання сацыяльнай сеткай з боку Трампа, на думку яе адміністрацыі, заслугоўвае найвышэйшага пакарання ў адпаведнасці з дзейнымі правіламі.

Facebook, Instagram і Twitter заблакавалі акаўнты Трампа ў студзені 2021 года, пасля таго як яго прыхільнікі, не згодныя з вынікамі выбараў, узялі штурмам будынак Кангрэса, у выніку чаго загінулі пяць чалавек.

Nashaniva.com