«Гатовыя ўстаць на абарону саюзніка». У НАТА папярэдзілі беларускія ўлады

НАТА перасцерагае прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнку ад дэстабілізацыі на ўсходнім флангу альянсу. Пра гэта сказаў генеральны сакратар альянсу Енс Столтэнберг у інтэрв'ю Welt am Sonntag.

06.06.2021 / 09:18

Па словах Столтэнберга, краіны-сябры НАТА сур'ёзна занепакоеныя цесным узаемадзеяннем паміж Пуціным і Лукашэнкам, якое назіраецца апошнія месяцы.

Ён адзначыў, што НАТА ўважліва сочыць за тым, што адбываецца ў Беларусі, і альянс у надзвычайнай сітуацыі гатовы ўстаць на абарону саюзнікаў пры любым выглядзе пагроз, калі такія будуць зыходзіць з Мінска і Масквы.

Столтэнберг таксама сказаў, што Беларусь становіцца «ўсё больш і больш залежнай» ад Расіі, у сувязі з чым дзеючае пагадненне аб партнёрстве з Мінскам нядаўна было значна скарочана і будзе і далей пераглядацца.

Nashaniva.com