Славенія афіцыйна адклікала сваю згоду на працу беларускага ганаровага консульства ў Любляне

У сакавіку гэтую тэму падчас кансультацый у Любляне падняў кіраўнік Кабінета прадстаўнікоў Ціханоўскай Валерый Кавалеўскі. У маі і сама Святлана Ціханоўская падчас рабочага візіту ў Славенію вярнулася да гэтага пытання.

06.06.2021 / 15:08

Янез Шкрабец быў ганаровым консулам Беларусі ў Славеніі з 2014 года. Яго кампанія Riko заключыла больш за 40 кантрактаў з найбуйнейшымі беларускімі дзяржпрадпрыемствамі на агульную суму больш за 310 млн еўра. Славенскія СМІ не раз пісалі аб лабіраванні ім інтарэсаў беларускага рэжыму, блакаванні санкцый ЕС з боку Славеніі і дапамогі ў вывадзе з-пад санкцый. З лета 2020 года Шкрабец ні разу не выступіў з асуджэннем парушэнняў правоў беларусаў, пры гэтым працягваў заставацца ганаровым консулам Беларусі.

Цяпер Славенія адклікала сваю згоду на беларускае ганаровае консульства ў Любляне.

Nashaniva.com