Зборная Канады выйграла чэмпіянат свету па хакеі

У фінальным матчы Канада ў авертайме выйграла ў Фінляндыі з лікам 3:2.

06.06.2021 / 23:01

iihf.com

Канада стартавала на чэмпіянаце свету з трох паразаў запар (ад Латвіі, ЗША і Германіі) выйшла ў плэй-оф, заняўшы 4-е месца ў групе. Прычым у заключным матчы матчы ў групе канадцы па булітах прайгралі менавіта Фінляндыі (2:3).

У чвэрцьфінале канадцы выйгралі ў Расіі, а ў паўфінале — у зборнай ЗША.

Чэмпіянат свету праходзіў у Рызе. Наступны ЧС пройдзе ў Фінляндыі.

Nashaniva.com