Лявон Халатран будзе адбываць хімію ў Камянецкім раёне

Сёння Лявон атрымаў накіраванне для адбыцця пакарання ва ўстанову адкрытага тыпу (т.зв. хімію). У нядзелю ён павінен прыбыць у вёску Сушкі, што ў Камянецкім раёне.

11.06.2021 / 12:00

Фота Надзеі Бужан

— Больш за ўсё я буду сумаваць па сваёй сям'і, асабліва па сыне, адбіраць у дзяцей бацькоў — гэта жорстка і недаравальна. Але ўсведамленне ўласнай правасці надае сіл. Усім дабра і любові! — кажа Лявон.

На хіміі Лявон правядзе год.

Валанцёра штаба Бабарыкі Лявона Халатрана асудзілі паводле артыкула 341 ч. 1 КК «Арганізацыя альбо падрыхтоўка групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

Паводле абвінавачвання, у ноч выбараў на 10 жніўня Халатран удзельнічаў у беспарадках у раёне вуліц Багдановіча і праспекта Машэрава. Сам Халатран кажа, што проста выйшаў са штаба прагуляцца.

Чытайце таксама:

«Дубасілі па галаве, прыгаворваючы: «чарнадупы». Гутарка з жонкай палітвязня Лявона Халатрана пра выхаванне сына без бацькі і ратаванне творчасцю

Актывіст штаба Бабарыкі Халатран у апошнім слове: «Я люблю сваю радзіму — Беларусь. Я не прызнаю віну»

Адбыўся разгляд апеляцыі на прысуд Лявону Халатрану — вырак пакінулі без змен: два гады хіміі

Nashaniva.com