На Краснай плошчы ў Маскве актывіст Крысевіч імітаваў самагубства, «стрэліўшы» сабе ў галаву
Актывіст Павел Крысевіч быў затрыманы паліцыяй пасля перформансу на Краснай плошчы ў Маскве.
11.06.2021 / 13:46
Фота Readovka
Акцыяніст спачатку двойчы стрэліў у паветра халастымі патронамі, а потым імітаваў самагубства, «стрэліўшы» сабе ў галаву, піша meduza.io.
Такім чынам ён выказаў пратэст супраць ушчамлення свабоды выказвання меркавання ў Расіі.
Перад тым, як стрэліць, Крысевіч сказаў наступнае: «Перад крамлёўскай заслонай вынікнуць стрэлы».
Знаёмая актывіста Анастасія Міхайлава сцвярджае, што з Крысевічам усё ў парадку. «З Паўлам усё добра, ён не пацярпеў. Гэта проста акцыя».