Дадалося 895 хворых. Міністэрства аховы здароўя агучыла свежыя звесткі па каранавірусе на 12 чэрвеня

У Беларусі за апошнія суткі дадалося 895 выпадкаў заражэння каранавірусам. Усяго з пачатку пандэміі ў краіне зафіксавана 404 740 хворых, паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.

12.06.2021 / 14:24

Ачунялі пасля перанесенай інфекцыі 397 587 чалавек, у тым ліку за апошнія суткі — 937. За ўвесь час распаўсюджвання каранавіруса ў краіне памерлі 2969 пацыентаў з дыягназам COVID-19.

У лабараторыях краіны правялі 6 516 316 тэстаў для выяўлення інфекцыі, у тым ліку за апошнія суткі — 15 965.

Nashaniva.com