У Гомелі на пажары загінуў мужчына, яго 101-гадовую бабулю ўдалося выратаваць

У Гомелі ноччу гарэла кватэра. На пажары загінуў 42-гадовы мужчына, двое чалавек выратаваныя. Здарэнне адбылося 12 чэрвеня ў кватэры па вуліцы Ламаносава, паведамляе МНС.

12.06.2021 / 17:51

Да прыезду ратавальнікаў сам выбраўся з кватэры 35-гадовы брат гаспадара. Ён пачуў гук апавяшчальніка. Работнікі МНС падчас разведкі знайшлі гаспадара кватэры. Яго вынеслі на свежае паветра, аднак работнікі «хуткай» канстатавалі смерць мужчыны.

Ратавальнікі выявілі бабулю гаспадара кватэры, 101-гадовую пенсіянерку. Яе вынеслі на свежае паветра і перадалі брыгадзе хуткай дапамогі. Яе шпіталізавалі.

Nashaniva.com