Пад Гроднам п'яны мужык абліў алкаголем і падпаліў уласную хату. Загінула яго маці

Трагедыя здарылася ноччу 13 чэрвеня ў вёсцы Хвайняны Гродзенскага раёна.

14.06.2021 / 11:17

45-гадовы п'яны вясковец абліў вопратку і мэблю ў доме алкаголем і падпаліў.

Калі прыехалі ратавальнікі, знайшлі цела яго 73-гадовай маці.

Завялі крымінальную справу за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека. Максімальнае пакаранне — 7 гадоў калоніі.

Nashaniva.com