У Беларусі забралі чэмпіянат свету па класічным паўэрлфітынгу

Міжнародная федэрацыя паўэрліфтынгу (IPF) пераносіць чэмпіянат свету па класічным паўэрліфтынгу з Беларусі ў Швецыю. Спаборніцтва павінна было адбыцца ў Мінску з 23 верасня па 3 кастрычніка.

15.06.2021 / 14:42

bntu.by

У заяве арганізацыі сказана, што «ў сувязі з бягучай палітычнай сітуацыяй выканкам IPF быў вымушаны прыняць цяжкае рашэнне аб адмене спаборніцтва, беручы пад увагу нявызначаную сітуацыю ў гэтай краіне». Турнір у выніку пройдзе ў шведскім Хальмстадзе.

«Мне вельмі шкада аргкамітэт, бо яны прарабілі вялікую працу па падрыхтоўцы да падзеі. Але федэрацыя нясе адказнасць за здароўе і бяспеку спартсменаў, трэнераў і афіцыйных асоб, і таму гэта было адзіным лагічным рашэннем», — сказаў прэзідэнт IPF Гастон Параж.