Колькасць смерцяў ад COVID-19 у Бразіліі дасягнула паўмільёна

У Бразіліі 500 800 чалавек памерлі ад COVID-19, піша BBC.

20.06.2021 / 08:17

За апошнія суткі ў краіне 2,1 тысяча чалавек памерлі ад хваробы.

Сярэдняя колькасць смерцяў за сем дзён у Бразіліі з сакавіка перавышае 1500 чалавек.

Зараз па колькасці смерцяў на першым месцы ў свеце знаходзяцца ЗША, дзе больш за 600 тысяч чалавек загінулі ад COVID-19. Бразілія другая.

Nashaniva.com