Пасол Расіі ў ЗША пасля трох месяцаў кансультацый вярнуўся ў Вашынгтон

Пасол Расіі ў ЗША Анатоль Антонаў вылецеў у Вашынгтон пасля таго, як тры месяцы знаходзіўся ў Маскве на кансультацыях, паведамляе ТАСС.

20.06.2021 / 14:03

Самалёт адправіўся з аэрапорта Шарамеццева ў 09:18. Антонаў прайшоў на пасадку без каментароў для прэсы.

Нагадаем, пасол Расіі ў ЗША Анатоль Антонаў быў адкліканы з Вашынгтона каля трох месяцаў таму пасля таго, як Байдэн назваў Пуціна забойцам, а пасол ЗША ў Расіі Джон Саліван вылецеў у Вашынгтон амаль два месяцы таму пасля таго, як Расія прапанавала яму вярнуцца ў Вашынгтон для кансультацый.

На першай сустрэчы ў Жэневе 16 чэрвеня прэзідэнты ЗША і Расіі Джо Байдэн і Уладзімір Пуцін дамовіліся аб узаемным вяртанні паслоў.

Nashaniva.com