Беларускі прайгралі францужанкам у паўфінале Еўрабаскета-2021, але пазмагаюцца за бронзу

26.06.2021 / 20:50

Сёння беларуская баскетбольная каманда сустракалася з францужанкамі, каб пазмагацца за права выйсці ў фінал. На жаль, беларускі саступілі — фінальны лік матча 61:73 на карысць каманды з Францыі. 

Наперадзе ў нашых баскетбалістак гульня за трэцяе месца, з кім сустрэнуцца дзяўчаты, стане вядома сёння: гэта будзе каманда-аўтсайдар супрацьстаяння Сербія — Бельгія (гульня пачнецца а 22-й па беларускім часе). 

Беларуская каманда блізкая да поспеху Еўра-2007, калі ў матчы за бронзу абыграла латвіек. У 2009 і 2015 гадах жаночая зборная па баскетболе была чацвёртай на чэмпіянатах Еўропы. 

Nashaniva.com