Ля станцыі метро ў Лондане адбыўся выбух
У метро на поўдні Лондана ў раёне Элефант энд Касл адбыўся выбух. Інфармацыю пра гэта публікуе пажарная брыгада Лондана ў сваім Twitter.
28.06.2021 / 17:11
Гараць крамы пад чыгуначнымі аркамі і некалькі аўтамабіляў побач. Адзначаецца, што на месцы здарэння ўжо працуюць 100 пажарных і 15 машын. Мясцовых жыхароў папрасілі па магчымасці не пакідаць свае дамы і зачыніць вокны і дзверы.
Прычыны пажару і колькасць параненых пакуль невядомыя. Пры гэтым у мясцовай паліцыі ўжо заявілі, што выбух не лічаць тэрарыстычнай атакай.