У Пецярбургу патануў 31-гадовы беларус

Вечарам у панядзелак у паліцыю Петраградскага раёна горада звярнуўся мужчына.

28.06.2021 / 20:15

Ён паведаміў, што па рацэ Жданаўка цячэннем нясе цела чалавека. У выніку мужчыну дасталі з вады, паведамляе мясцовае выданне fontanka.ru.

Тапелец быў у шортах, у кішэні знайшлі мабільны тэлефон. У чахле сотавага была паперка аб часовай рэгістрацыі, якая мінула ў студзені гэтага года.

Nashaniva.com