На вуліцы Крапоткіна жанчына на самакаце трапіла пад колы таксі

Здарэнне адбылося на вуліцы Крапоткіна каля 10:30 раніцы. Жанчына на самакаце трапіла пад колы машыны, што належыць аднаму з сэрвісаў таксі.

30.06.2021 / 15:14

ДАІ

Аўтамабіль рухаўся ў кірунку вуліцы Кульман і ў раёне дома №84 збіў жанчыну, якая перасякала дарогу па нерэгуляваным пешаходным пераходзе на самакаце, паведамляе ДАІ.

37-гадовая мінчанка атрымала траўмы — яе шпіталізавалі.