Выдаваць сертыфікаты ЦТ пачнуць з 16 ліпеня

А за рэзервовыя дні — з 23 ліпеня.

01.07.2021 / 09:38

Міністэрства адукацыі паведамляе, што сёлета на ЦТ зарэгістраваліся больш за 62 тысячы чалавек.

Стартавала яно 16 чэрвеня з выпрабавання па беларускай мове. Наступнае ЦТ — па фізіцы — пройдзе 2 ліпеня.

Даты рэзервовых дзён — 14 і 16 ліпеня (беларуская і руская мовы), 14 і 18 ліпеня (грамадазнаўства, матэматыка, біялогія, замежная мова, хімія, фізіка, гісторыя Беларусі, геаграфія, сусветная гісторыя (найноўшы час).

Тэрміны рэгістрацыі абітурыентаў для праходжання ЦТ у рэзервовыя дні — з 2 па 9 ліпеня.

Nashaniva.com