У наступныя дні чакаюцца дажджы

Белгідрамет распавёў, якое надвор'е чакаецца ў першыя дні ліпеня.

01.07.2021 / 11:47

У пятніцу — дажджы, навальніцы. У паўднёвай частцы краіны месцамі моцныя залевы і часам град. Будзе да +28, у Мінску да +26, дождж.

У суботу, 3 ліпеня, таксама кароткачасовыя дажджы, і да +26. У Мінску да +24.

Дажджы пройдуць і наступныя дні. Чакаецца па краіне да +28.