Лукашэнка дазволіў грамадзянам 73 дзяржаў без візы прыязджаць у Беларусь для вакцынацыі ад кавіду

Магчымасць бязвізавага наведвання Беларусі прадастаўляецца з 15 ліпеня 2021 года грамадзянам 73 дзяржаў на тэрмін да пяці сутак для вакцынацыі ад COVID-19. Гэта прадугледжана ўказам №251, які падпісаў сёння Лукашэнка.

01.07.2021 / 19:10

Вакцынацыю замежных грамадзян ад COVID-19 плануецца праводзіць на платнай аснове ў медыцынскіх арганізацыях, вызначаных Міністэрствам аховы здароўя.

Устаноўлены парадак правядзення вакцынацыі замежнікаў (які ўключае збор і апрацоўку заявак у інфармацыйнай сістэме, непасрэднае аказанне паслугі і афармленне сертыфіката аб вакцынацыі) будзе прымяняцца ў дачыненні да ўсіх грамадзян замежжа, у тым ліку для тых, якія маюць права на бязвізавы ўезд у Беларусь па іншых падставах.

Нагадаем, тэмпы вакцынацыі ў Беларусі з'яўляюцца аднымі з самых нізкіх у Еўропе.

Грамадзянам Беларусі зараз даступныя толькі расійскія і кітайскія вакцыны. Вакцыны Pfizer-BioNTech, AstraZeneca, Moderna, Johnson & Johnson, якімі актыўна прышчапляюцца еўрапейскія краіны, недаступныя для беларусаў.

Замежнікі змогуць прайсці вакцынацыю ад COVID-19 у больш чым 80 установах аховы здароўя Беларусі.

Арыенціровачная сума за ўвядзенне двух кампанентаў вакцыны складае ад 130 да 150 рублёў.

Па яго словах, замежнікі змогуць прыляцець у Беларусь на самалёце, прыехаць на цягніку ці аўтамабілі для вакцынацыі.

Nashaniva.com