Мінздароўя: За суткі 1076 выпадкаў каранавіруса

Мінздароўя паведамляе, што за суткі ў Беларусі зафіксавана 1076 выпадкаў каранавіруса, а выпісаныя 1164 чалавекі.

03.07.2021 / 13:36

Учора было 1118 выпадкаў.

З пачатку пандэміі зарэгістравана 420 406 чалавек са станоўчым тэстам на кавід. Выздаравелі 413 292.

За ўвесь час памерлі 3175 чалавек.

За мінулыя суткі выканана 16 345 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 6 млн. 848 тыс. 296 тэстаў.