Віктар Каліна зноў пераабуўся: зняў бел-чырвона-белы сцяг са сваёй сядзібы ў знак салідарнасці з Азаронкам

«Мне паставілі адну з умоваў, каб мае канцэрты праходзілі ў Беларусі: прыбраць і не рэкламаваць бел-чырвона-белы сцяг, які ў мяне на флагштоку вісеў», — заявіў расійскі выканаўца шансону Віктар Каліна.

05.07.2021 / 15:07

Ён кажа, што па-ранейшаму лічыць сцяг надзеяй мінімум паловы жыхароў Беларусі, але зняў і выкінуў яго.

Каліна з пафасам патлумачыў, што зрабіў гэта не таму, што выканаў умову, а таму, што беларускія рэвалюцыянеры спробай «забойства» Азаронка дыскрэдытавалі ідэю.

У жніўні 2020 года прыхільнік баевікоў Данбаса Віктар Каліна нечакана выступіў у падтрымку Святланы Ціханоўскай, асудзіў Аляксандра Лукашэнку і стаў фатаграфавацца з бел-чырвона-белым сцягам.

Nashaniva.com