Мінздароўя: За апошнія суткі ў Беларусі пацверджана 557 новых выпадкаў каранавіруса

06.07.2021 / 16:42

Паводле звестак на 6 ліпеня ў Беларусі з пачатку пандэміі каранавірус выяўлены ў 422 521 чалавека, за апошнія суткі да колькасці хворых дадаліся 557 пацыентаў, паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Ачунялі пасля перанесенай хваробы 415 363 жыхары краіны, за апошнія суткі выпісалі яшчэ 415 пацыентаў з раней устаноўленым дыягназам «каранавірусная інфекцыя». За ўвесь час распаўсюджвання інфекцыі ў краіне памерлі 3204 чалавекі з пацверджаным каранавірусам.

Nashaniva.com