Біскуп Буткевіч: Мы патрабуем перамен

Пра гэта заявіў старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі Алег Буткевіч на ўрачыстасцях у Гудагаі.

24.07.2021 / 23:59

«Мы патрабуем перамен. Але адзіная рэвалюцыя, якая можа сапраўды змяніць наш лёс да лепшага, як зазначыў яшчэ Бэнэдыкт XVI, — г.зв. званы «Капернікаўскі пераварот».

Раней лічылася, што не Зямля абарочваецца вакол Сонца, а, наадварот, Сонца круціцца вакол Зямлі. Менавіта такое ўражанне складалася ў людзей, якія бачылі, як яно штораніцы ўзыходзіць і штовечар апускаецца за далягляд.

Славуты Капернік не перавярнуў свет, але змяніў наш погляд на яго, адкрыўшы, што ў цэнтры нашай сістэмы знаходзіцца Сонца, вакол якога абарочваюцца планеты, у тым ліку і Зямля. Менавіта такі «Капернікаўскі пераварот» патрэбны нам сёння, каб мы не толькі ўсвядомілі, што ў цэнтры нашага жыцця знаходзіцца Бог, але каб жылі згодна з гэтай праўдай.

Тады, калі зменіцца наш погляд і падыход, адбудуцца такія патрэбныя перамены ў жыцці нашым асабістым, сямейным і грамадскім», — сказаў Буткевіч.

Nashaniva.com