Расійскі «Першы канал» не паказаў зборную Украіны на адкрыцці Алімпіяды

«Першы канал», які транслюе ў Расіі цырымонію адкрыцця Алімпіяды ў Токіа, не паказаў праход зборнай Украіны.

25.07.2021 / 19:01

Трансляцыю спынілі адразу пасля выхаду на стадыён зборнай Уганды, за ёй ішлі ўкраінцы. «Першы канал» перапыніў трансляцыю на рэкламу.

У прэс-службе канала так растлумачылі РБК: «Парад спартсменаў доўжыцца каля дзвюх гадзін, для выканання камерцыйных абавязацельстваў яго паказ перарываецца рэкламай некалькі разоў».

Тэлеграм-каналы нагадваюць, падчас чэмпіянату Еўропы па футболе «Першы канал» не паказваў самы пачатак матчаў з удзелам зборнай Украіны — момант, калі выконваўся гімн.

Nashaniva.com