Лукашэнка: Рэферэндум па Канстытуцыі пройдзе не пазней за люты 2022-га

Выступаючы сёння перад прадстаўнікамі вертыкалі Аляксандр Лукашэнка закрануў і праект будучай Канстытуцыі. 

30.07.2021 / 14:28

«Прапанаваныя ў Асноўны закон змены — гэта канцэпт будучыні Беларусі. Будучыні, якая абмяркоўвалася на дыялогавых пляцоўках, у грамадскіх аб'яднаннях, працоўных і навучальных калектывах. Усе, хто хацеў прыняць у гэтым абмеркаванні ўдзел, былі пачутыя», — сказаў ён.

Лукашэнка адзначыў, што для прыняцця Канстытуцыі трэба будзе правесці рэферэндум, і ён павінен прайсці на ўзорным узроўні.

«Цяпер вельмі шмат спрабуюць стварацьь розных фэйкаў на гэтай глебе. Яшчэ раз падкрэсліваю: мы прынялі, абмяркоўваючы на ​​Усебеларускім народным сходзе, рашэнне, што рэферэндум павінен прайсці не пазней за люты наступнага года. Так і будзе».