ЕС заклікаў Лукашэнку не выкарыстоўваць мігрантаў у палітычных мэтах

Еўрапейскі Саюз заклікаў рэжым Аляксандра Лукашэнкі перастаць выкарыстоўваць нелегальных мігрантаў у якасці інструмента ціску на суседнія краіны. Пра гэта гаворыцца ў заяве кіраўніка дыпламатыі ЕС Жазепа Барэля.

30.07.2021 / 21:43

«Выкарыстанне людзей, якія маюць патрэбу ў дапамозе, для дасягнення палітычных мэтаў парушае фундаментальныя еўрапейскія каштоўнасці і прынцыпы. ЕС і яго дзяржавы-члены асуджаюць інструменталізацыю мігрантаў і бежанцаў беларускім рэжымам», — гаворыцца ў заяве.

У дакуменце адзначаецца, што ЕС і яго дзяржавы-члены будуць змагацца з ростам колькасці нерэгулярных пераходаў з Беларусі, каб захаваць цэласнасць сваёй знешняй мяжы.