Беларускія цяжкаатлеты вяртаюцца з Токіа без медалёў. Пяць Алімпіядаў запар яны прывозілі ўзнагароды

У першай спробе ў рыўку Дар'я Навумава, што выступала ў катэгорыі да 76 кг, зафіксавала 103 кг. У астатніх двух падыходах не змагла заваяваць вагу ў 107 кг. У выніку пятае месца.

01.08.2021 / 17:36

БелТА

Такім чынам беларускія цяжкаатлеты вяртаюцца з Алімпіяды без медалёў. Учора няўдала выступіў Яўген Ціханцаў.

У Токіа ад Беларусі былі толькі два цяжкаатлеты: наступствы допінгавых скандалаў.

Да гэтага беларусы бралі медалі ў цяжкай атлетыцы на пяці Алімпіядах запар:

у Лондане-2012 былі дзве бронзы, у Рыа-2016 два срэбраныя, а ў Пекіне-2008 было золата Андрэя Арамнава. Былі ўзнагароды ў Сіднэі-2000 і Афінах-2004.

Nashaniva.com