Міністр абароны запрасіў Казахстан паўдзельнічаць у вучэннях «Захад-2021»

У Мінску знаходзіцца начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл Казахстана генерал-лейтэнант Мурат Бектанаў.

03.08.2021 / 12:25

Фота Мінабароны

Сёння прайшлі перамовы з міністрам абароны Беларусі Віктарам Хрэніным.

«Падчас сустрэчы генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін адзначыў адзінства поглядаў на выклікі і пагрозы ва Усходне-Еўрапейскім і Цэнтральна-Азіяцкім рэгіёнах калектыўнай бяспекі, даў высокую ацэнку страт вайсковага супрацоўніцтва паміж Казахстанам і Беларуссю і запрасіў казахстанскі кантынгент для ўдзелу ў вучэннях «Захад-2021», — гаворыцца ў паведамленні Мінабароны Беларусі.

Вучэнні «Захад-2021» пройдуць з 10 да 16 верасня.