Пад Баранавічамі бус сутыкнуўся з аўтобусам — 11 чалавек у бальніцы

07.08.2021 / 11:32

Раніцай 7 жніўня на аб'язной дарозе ў Баранавічах адбылося ДТЗ: 21-гадовы кіроўца IVECO пры выездзе з другараднай дарогі на галоўную не выканаў патрабаванні знака прыпынку і сутыкнуўся з аўтобусам МАЗ, за стырном якога знаходзіўся 57-гадовы кіроўца. У аўтобусе было 10 пасажыраў. У выніку ДТЗ кіроўца мікрааўтобуса не пацярпеў, ён затрыманы. Астатнія ўдзельнікі ДТЗ шпіталізаваныя. На шчасце, ніхто не загінуў. 

Следчыя таксама паведамляюць, што правы кіроўца буса атрымаў менш за год таму. 

Nashaniva.com