Мінздароўя: За суткі 742 выпадкі каранавіруса

Мінздароўя паведамляе, што за суткі зарэгістравалі 742 выпадкі каранавіруса, а выпісаныя 532 чалавекі.

09.08.2021 / 12:49

З пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваныя 454 674 чалавекі са станоўчым тэстам на кавід. Выздаравелі 448 752 пацыенты.

За ўвесь час памёр 3541 пацыент.

За мінулыя суткі выканалі 11 682 тэсты.

Nashaniva.com