Латвія абвясціла рэжым надзвычайнай сітуацыі на мяжы: памежнікам дазволена выкарыстоўваць фізічную сілу і спецсродкі

Ад серады, 11 жніўня, і да 10 лістапада рэжым надзвычайнай сітуацыі будзе дзейнічаць у Лудзенскім, Краслаўскім, Аўгшдаўгаўскім краях і горадзе Даўгаўпілс.

10.08.2021 / 15:28

Памежнікам дазволена выкарыстоўваць фізічную сілу і спецыяльныя сродкі, каб неадкладна вяртаць у Беларусь людзей, якія незаконна перайшлі дзяржаўную мяжу, паведамляе Delfi.lt.

Нацыянальныя ўзброеныя сілы і Дзяржаўная паліцыя павінны дапамагаць памежнікам не дапускаць незаконнае перасячэнне латвійска-беларускай мяжы, а таксама загадваць нелегальным мігрантам адпраўляцца назад у Беларусь.

Таксама вайскоўцы і паліцэйскія павінны дапамагаць памежнікам пераконвацца ў тым, што няпрошаныя госці выканалі такое распараджэнне, а таксама праводзіць неабходныя мерапрыемствы, каб мігранты вярнуліся ў Беларусь.

Было прынята рашэнне і пра тое, што на тэрыторыі, дзе дзейнічае рэжым надзвычайнай сітуацыі, структурныя падраздзяленні Дзяржаўнай памежнай службы і іншыя ўстановы не прымаюць заявы аб прадастаўленні статусу бежанца або альтэрнатыўнага статусу.