Праект змяненняў у Канстытуцыю дапрацуюць і да 1 верасня накіруюць Лукашэнку

Пра гэта заявіў сёння старшыня Канстытуцыйнай камісіі, старшыня Канстытуцыйнага суда Пётр Міклашэвіч на пасяджэнні камісіі, піша БелТА.

11.08.2021 / 12:39

БелТА

Старшыня КС нагадаў, што 9 жніўня падчас прэс-канферэнцыі Лукашэнка выказаў свае меркаванні аб некаторых змяненнях у Канстытуцыю, якія маюць прынцыповае значэнне.

Сярод іх, аб мэтазгоднасці захавання нейтралітэту ў сучасных умовах, а таксама аб канстытуцыйным статусе «Усебеларускага народнага сходу» і яго ролі ў сістэме дзяржаўнай улады.

Міклашэвіч падкрэсліў, што ў сувязі з гэтым прапануецца разгледзець змены ў арт. 18 (Аб нейтралітэце) пры ўзгадненні змяненняў іншых канстытуцыйных нормаў. Варыянт карэкціроўкі названай нормы прапанаваны.