З ператрусамі прыйшлі да анархістаў

Сёння раніцай сілавікі прыйшлі з ператрусамі па прапісцы прынамсі да васьмі актывістаў анархісцкага руху ў Мінску, Кобрыне, Гомелі, Гродне і іншых гарадах.

11.08.2021 / 14:04

Некаторыя з іх ужо даўно выехалі за межы краіны. Але на іх бацькоў і блізкіх працягваюць аказваць ціск: пытаюцца, дзе яны знаходзяцца, як з імі звязацца, выклікаюць на гутаркі па месцы працы.

На якой падставе праводзяцца ператрусы — пакуль не вядома. Вядома, што мінімум трое чалавек было затрымана, паведамляюць праваабаронцы.

Nashaniva.com