У жыхаркі Брэста, пакуль яна спала, злодзей зняў з рукі пяць пярсцёнкаў і бранзалет

Гісторыя бярэ пачатак днём. 47-гадовы мужчына праходзіў міма дома з чамаданчыкам з інструментам, калі жанчына выглянула ў акно першага паверха і папрасіла дапамагчы адрамантаваць крэсла, паведамляе БелТА.

12.08.2021 / 12:21

Адрамантаваць мэблю не ўдалося, але мужчына прапанаваў пачаставаць гаспадыню спіртным. Так ён убачыў на руках залатыя вырабы.

Уначы праз незачыненае на балконе акно прабраўся ў памяшканне і пачаў здымаць са спячай гаспадыні пярсцёнкі і бранзалет.

Жанчына прачнулася і паспрабавала супраціўляцца, але яму ўдалося збегчы. Раніцай сваю здабычу ён аднёс у ламбард, а на атрыманыя грошы купіў спіртное.

Вылічыць злачынцу дапамаглі камеры відэаназірання ў доме, яго затрымалі.