У Грузіі вярнулі масачны рэжым на вуліцы

Грузінскія ўлады вярнулі патрабаванне насіць маскі пасля паўтарамесячнага перапынку — з 22 чэрвеня на вуліцах можна было знаходзіцца без ахоўных сродкаў.

12.08.2021 / 14:20

Цяпер неабходна насіць маску і ў памяшканнях, і на адкрытым паветры сярод людзей.

Строгае правіла распаўсюджваецца на ўсіх без выключэння грамадзян. За адмову насіць маску ў шматлюдным месцы з 10 жніўня прадугледжаны штраф у 20 лары.

Nashaniva.com