Каб прымірыць бацькоў, што сварыліся, 9-гадовая дзяўчынка выскачыла з пятага паверха

У Гродзенскай вобласці 9-гадовая дзяўчынка выкінулася з акна, каб уціхамірыць бацькоў, якія сварыліся. Пра гэта распавяла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

12.08.2021 / 17:24

Позна ўвечары 9 жніўня паступіла паведамленне: у бальніцу дастаўлена 9-гадовая дзяўчынка са шматлікімі траўмамі. Дзіця знаходзілася дома з бацькамі, паміж якімі адбыўся канфлікт. Каб прыцягнуць да сябе ўвагу і прымірыць маму і тату, іх дачка закруцілася ў падушкі і коўдры і выскачыла з акна 5-га паверха. Дзяўчынку на зямлі знайшлі мінакі і выклікалі хуткую дапамогу. Яе даставілі ў бальніцу, і цяпер яе жыццю і здароўю нічога не пагражае.

Праводзіцца праверка.

Nashaniva.com