У Мінску павялічылася колькасць злачынстваў на глебе хатняга гвалту

Тыповы партрэт злачынцы — мужчына ва ўзросце ад 30 да 49 гадоў.

14.08.2021 / 17:39

У першым паўгоддзі зарэгістравалі 144 злачынствы, летась за такі ж перыяд было 132, піша агенцыя «Мінск-Навіны». 

Прадстаўнік пракуратуры адзначае, што 80% злачынстваў аднесены да катэгорыі, калі справу могуць завесці толькі па заяве пацярпелай ці пацярпелага. У некаторых выпадках збітыя адмаўляюцца звяртацца ў міліцыю: шкадуюць нападніка або баяцца, што будзе помсціць. У такім выпадку справу могуць завесці па ініцыятыве пракурора.

Нагадаем, 15 ліпеня спыніла дзейнасць гарачая лінія для пацярпелых ад хатняга гвалту, у офіс да кансультантак прыходзілі сілавікі. Гарачая лінія працавала ў Беларусі больш за восем гадоў, за гэты час бясплатную дапамогу атрымалі амаль 15 тысяч чалавек

Nashaniva.com