Даляр апусціўся ніжэй за 2,50 рубля

На таргах 16 жніўня даляр апусціўся на 0,67 капейкі да 2,4958 беларускага.

16.08.2021 / 13:02

У пачатку года даляр каштаваў 2,5789, а гадавы мінімум быў у пачатку чэрвеня — 2,4810.

Еўра сёння вырас на 0,47 капейкі да 2,9392.

Расійскі рубель знізіўся на 0,67 капейкі да 3,3991 беларускага рубля за 100 адзінак. 

Nashaniva.com