Дачцэ — 3 гады рэальнай хіміі, маці — 2,5 хатняй: у Гродне за марш 6 верасня асудзілі трох жанчын

Тром гарадзенкам — Ганне Мароз, а таксама Але Гарацкевіч і яе дачцэ Галіне — 16 жніўня вынеслі прысуд. Суддзя суда Кастрычніцкага раёна Гродна Максім Галубовіч прызнаў усіх вінаватымі, перадаюць праваабаронцы.

16.08.2021 / 20:21

Жанчын судзілі за ўдзел у пратэсным маршы ў Гродне на вуліцы Гарнавых 6 верасня 2020 года. Іх вінавацілі па двух крымінальных артыкулах: ч. 1 арт. 342 КК РБ (Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і звязаныя з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады ці якія пацягнулі парушэнне працы транспарту), а таксама арт. 364 КК РБ (Гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў). У прысудзе суддзя перакваліфікаваў артыкул 364 КК РБ на частку 2 артыкула 363 КК РБ (Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў пры выкананні ім абавязкаў па ахове грамадскага парадку). І ў сукупнасці па двух артыкулах прызначыў усім тром жанчынам пакаранне:

Каля паўсотні чалавек прыйшло, каб падтрымаць жанчын падчас вынясення прысуду.

Nashaniva.com