Былога артыста ансамблю «Харошкі» затрымалі адразу ж пасля вызваляння з Акрэсціна

15 сутак Дзмітрый Кукс знаходзіўся ў ізалятары, але як толькі выйшаў на свабоду, яго пасадзілі ў цёмна-сіні мікрааўтобус і звезлі ў невядомым кірунку.

21.08.2021 / 17:02

Дзмітрыя затрымалі 6 жніўня за адмову адчыніць дзверы ў кватэру, калі да яго прыйшлі сілавікі, паведамляюць праваабаронцы.

МУС называла яго імя па справе аб «падпольнай тыпаграфіі», дзе нібыта друкаваліся незарэгістраваныя газеты і ўлёткі.

Nashaniva.com