Год таму прайшоў Марш новай Беларусі. Менавіта ў той дзень Лукашэнка першы раз з'явіўся з аўтаматам

Год таму, у нядзелю 23 жніўня 2020 года, адбылася чарговая масавая маніфестацыя ў Мінску, якая атрымала назву Марш новай Беларусі.

23.08.2021 / 10:55

У Мінску зноў сабралася некалькі сотняў тысяч чалавек. Адна частка сабралася на праспекце Незалежнасці.

Другая частка сабралася каля Стэлы і рушыла да Палаца Незалежнасці. Менавіта ў гэты дзень з'явіліся металічныя загароджы каля Стэлы, а міністр абароны Віктар Хрэнін заявіў пра процідзеянне бел-чырвона-беламу сцягу.

Пасля таго, як большая частка людзей разышлася, у тэлеграм-канале Лукашэнкі з’явілася відэа, як ён з сынам Колем разглядае мітынг з верталёта, пасля выходзіць з аўтаматам у руках, а пасля дзякуе сілавікам. 

Гэта была апошняя акцыя, калі не было затрыманняў. У наступную нядзелю, 30 жніўня, ужо затрымлівалі тых, хто вяртаўся ў хвасце калоны, а 6 верасня адбыўся знакавы разгром кафэ O'Petit на праспекце Пераможцаў.

Nashaniva.com