На пагранпераходзе ў польскай Кузніцы затрымалі грузавік, што перавозіў 485 тысяч пачкаў цыгарэт

На памежным пераходзе ў Кузніцы была затрыманая чарговая партыя кантрабандных беларускіх цыгарэт: гэтым разам 485 тысяч пачак.

23.08.2021 / 11:51

Кантроль праходзіў грузавік. Згодна з дакументамі, на пяці металічных стэлажах павінны былі перавозіцца пластыкавыя вокны. Аднак падчас агляду мытнікі выявілі, што вокны — толькі для маскіроўкі рэальнага грузу.

У выніку канфіскавана 485 тысяч пачкаў цыгарэт розных марак ацэначным коштам каля 7,3 мільёна злотых (1,87 мільёна даляраў).

Калі б цыгарэты былі прададзеныя ў Польшчы, бюджэт краіны недалічыўся б падаткаў на 12 мільёнаў злотых (3,07 мільёна даляраў).

33-гадовы беларус затрыманы, яму пагражае буйны штраф або пазбаўленне волі да пяці гадоў.