Стала вядома, чым будуць займацца ваенрукі ў школах

З 1 верасня ў школах з’явіцца новая пасада — кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні. Навошта? Каб зрабіць дзяцей патрыётамі, тлумачыць дэпутатка Лілія Кір’як.

23.08.2021 / 16:48

«Раз на тыдзень запланаваныя заняткі ў межах курса «Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка» ў 10 і 11 класах, тэматычныя конкурсы, вучэбна-палявыя зборы і гэтак далей. Да падрыхтоўкі школьнікаў прыцягнуць кадравых вайскоўцаў. Дзецям прапануюць яшчэ больш маршрутаў па вайскова-гістарычных мясцінах Беларусі», — кажа Кір'як.

Колькі будзе каштаваць бюджэту ўвядзенне новай пасады ў кожнай школе, улады не паведамляюць. 

Nashaniva.com