Лукашэнка: Палітыка ў школе можа быць толькі дзяржаўная

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў навесці ў школах парадак, чаго б гэта ні каштавала. Аб гэтым ён заявіў сёння ў час выступлення на Рэспубліканскім педагагічным савеце, піша БЕЛТА.

24.08.2021 / 12:05

БелТА

«Школа — гэта храм. І туды трэба прыходзіць як у храм. Парадак і дысцыпліна ў гэтым храме залежаць не толькі ад вернікаў, але і ад тых, хто адказвае за стан гэтага храма, гэта значыць настаўнікаў», — сказаў ён.

Ён дадаў, што школа не можа быць па-за палітыкай, але палітыка там можа быць толькі дзяржаўная.

«Пытанне, якое сёння, як гаворыцца, вісіць у паветры: ці павінна школа ўдзельнічаць у палітычным жыцці краіны? Адказ адназначны: школа не можа быць па-за палітыкай. Наогул палітыкі не бывае без школы. Але палітыка там павінна быць толькі адна — дзяржаўная. Сцяг і гімн — дзяржаўныя. І давайце спынім размовы на гэтую тэму», — падкрэсліў Лукашэнка.