Як будзе працаваць метро на Дзень горада?

Святочныя мерапрыемствы адбудуцца на гэтых выходных.

08.09.2021 / 16:04

Мінскі метрапалітэн паведамляе, што ў суботу, 11 верасня, рух электрацягнікоў на першай і другой лініях будзе арганізаваны па графіку суботы са змяненнем інтэрвалу руху цягнікоў да 5 хвілін з 06:00 да 24:00.

Станцыі метрапалітэна будуць адкрыты для пасажыраў з 5:30 да 00:40.

А на станцыі метро «Няміга» з 20:00 11 верасня і да 00:40 12 верасня будуць працаваць усе касы.

Nashaniva.com