Пад выглядам новай запчасткі да тамографа ў мінскую бальніцу спрабавалі паставіць б/у дэталь коштам 88 тысяч еўра

Камітэт дзяржкантролю ўстанавіў факт невыканання замежнай кампаніяй умоў дамовы пры пастаўцы запчасткі адной з бальніц сталіцы.

09.09.2021 / 11:00

Серыйныя нумары на ўпакоўцы і на дарагой запчастцы не супадалі. Як высветлілася, раней запчастка эксплуатавалася ў еўрапейскіх клініках і потым была адноўленая, паведамляе прэс-служба ведамства.

У выніку бальніца адмовіла замежнаму пастаўшчыку ў прыёмцы і мантажы запчасткі.

Nashaniva.com