На аўкцыён выстаўлены адзіны асобнік новай кнігі Альгерда Бахарэвіча

Стартаваў дабрачынны аўкцыён, дзе выстаўлены адзіны асобнік кнігі Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчасьлівых дзяцей» з аўтографам пісьменніка.

17.09.2021 / 12:29

Аўкцыён ініцыявала Беларуская рада культуры. Кніга з'явілася ўлетку ў электронным фармаце.

«Тэатр шчасьлівых дзяцей» — беларускае фэнтэзі з элементамі палітычнага трылеру, дзіцячая кніга, якую будзе цікава прачытаць і дарослым. 

Кніга надрукаваная адмыслова для аўкцыёну на паперы найвышэйшага гатунку. Цвёрдая вокладка, 220 старонак, аздобіла выданне мастачка Кацярына Дубовік. 

Паведамляецца, што ўсе сродкі, атрыманыя ад продажу лота, будуць скіраваныя на падтрымку рэпрэсаваных дзеячаў культуры.

Nashaniva.com