У Кіеве знайшлі мёртвым 33-гадовага дэпутата Вярхоўнай Рады: яму стала блага ў таксі

Дэпутата украінскай Вярхоўнай Рады Антона Палякова знайшлі мёртвым у Дняпроўскім раёне Кіева. Паводле папярэдніх звестак, 33-гадоваму Палякову стала блага ў таксі. Яго спрабавалі рэанімаваць дактары хуткай дапамогі, але не паспелі.

08.10.2021 / 14:07

Вранці 8 жовтня у Києві знайшли мертвим народного депутата Антона Поляковаhttps://t.co/xbE9LZU9oe

— Громадське радіо (@HromadskeRadio) October 8, 2021

Прычынай смерці названая вострая сардэчная недастатковасць. Распачатая крымінальная справа аб наўмысным забойстве з паметкай «натуральная смерць», паведамляе meduza.io.

Паведамляецца, што паліцыя спыніла таксі, у якім ехаў Палякоў, за перавышэнне хуткасці. Дэпутат «ужо дрэнна сябе адчуваў»; па папярэдніх даных, ён быў п'яны або знаходзіўся пад уздзеяннем наркотыкаў.

Таксама паведамляецца са спасылкай на таксіста, што дэпутата ванітавала ў машыне. 

Усе каштоўныя рэчы памерлага на месцы, бачных цялесных пашкоджанняў няма

Антон Палякоў стаў дэпутатам Рады ў 2019 годзе. Яго кандыдатуру вылучыла партыя прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага «Слуга народа». Але ў снежні таго ж года Палякоў выйшаў з партыі і ў чэрвені 2020 года стаў членам дэпутацкай групы «За будучыню», якую звязваюць з украінскім алігархам Ігарам Каламойскім.

Nashaniva.com